Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гродне ладзіцца 23 сакавіка

|

Тэкстам для дыктоўкі абраны ўрывак “Лістоў з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага. Яго прачытае знакаміты стваральнік музея ў Гудзевічах Алесь Белакоз.

 

Дыктоўка распачнецца ў 12 гадзін у памяшканні ва ўнутраным дворыку па адрасе вул.Будзёнага 48а.

 

Запрашаюцца ўсе! Кожны ўдзельнік традыцыйна атрымае ў падарунак ад арганізатараў асадку і сувеніры.

 

Дыктоўкі “Гародня заўсёды з мовай” ладзяцца з 2008 года ў канцы сакавіка і прымяркоўваюцца да Дня Волі.

 

Сярод тых, хто чытаў тэкст дыктоўкі, – знакавыя для Гродна асобы і вядомыя ў Беларусі людзі: Зінаіда Бандарэнка, Данута Бічэль, Генадзь Бураўкін, Віктар Шалкевіч, Тамара Талерчык, Вера Кунцэвіч.