Ігар Герман: “Чатыры сезоны ў Першай лізе бясследна не пройдуць”
Ігар, вам ужо 22 гады, а ваша мара стаць гульцом “Ліверпуля” сыходзіць у нябыт. Як так, малады і перспектыўны хлопец, так і не зайграў у Вышэйшай лізе. Што паўплывала на гэта?
Чытаў я неяк, што мары выконваюцца ў 25 і пазней, так што не ўсё страчана. А калі сур’ёзна, то не варта ставіць крыж, чатыры сезоны ў Першай лізе бясследна не пройдуць, так што варта трохі дадаць, і, думаю, яшчэ заяўлю пра сябе ў Вышэйшай лізе. Трэба проста працаваць.
Дзе трэніруешся і чым займаешся ў міжсезонне?
Належу сам сабе. А патрэніраваўся ў пяці камандах дакладна. Дзе не падышоў, дзе мяне не задавольвала, дзе яшчэ якія свае нюансы. Таму і спыніўся пакуль, каб разабрацца ў сабе.
Трэніруюся ў горадзе, адкуль родам, з ФК “Ліда”. Цяпер наступіў такі момант, калі не разумееш, чаго ты хочаш ад жыцця. Ці то адпачыць, ці то, наадварот, цалкам пагрузіцца і трэніравацца яшчэ больш старанна. Варыянты, здаецца, і ёсць, але ўсё неяк расплывіста і туманна. Вось і заседзеўся. Але цяпер цалкам акунуўся ў перадсезонную падрыхтоўку.
У мінулым сезоне ты гуляў за “Смаргонь” у Першай лізе? Што паўплывала на сыход з каманды? Усё ж гэта як-ніяк сярэднячок лігі.
У першую чаргу, вельмі хацелася проста змяніць становішча. А па-другое, паспрабаваць свае сілы, скажам, у больш моцным клубе. Акурат таму, што ФК “Смаргонь”, з’яўляецца сярэднячком Першай лігі.
Ужо набліжаецца пачатак сезону, а ты яшчэ без клуба. Варта паспяшацца.
Я не Месі, каб за месяц да чэмпіянату мне паступалі прапановы. Зараз проста трэба спыніцца дзесці і даказаць сваю вартасць.
Значыць ёсць верагоднасць, што ты застанешся ў “Лідзе” і будзеш гуляць у родным горадзе?
Як варыянт, так. Але 100% верагоднасці няма.
А самому дзе хацелася б пагуляць. Зразумела, у беларускім чэмпіянаце?
Калі проста адказаць на пытанне, улічваючы, што яшчэ па ўзроўні я напэўна не гатовы, то мінскае “Дынама”, “Гомель” і “Нёман”.
Каманды добрыя, там ужо і да Еўропы недалёка, і да жаданага “Ліверпуля”.
Так…
Давай на імгненне вернемся ў мінулае і ты раскажаш аб сваім лепшым матчы, як гэта было і ў якой камандзе?
Памятных шмат, па беларускіх мерках, а не ўлічваючы асабістую гульню, проста па атмасферы добра запомніўся матч “Белкард” – “Нёман”, пра які тады казала мінімум трэць Гродна!
Так, тады “Белкард” дайшоў далёка ў Кубку. Былі два цікавых матчы. Здаецца, у першай сустрэчы былі ўпершыню на гарадзенскім стадыёне выпрабаваны пражэктары.
Таму я і кажу: матч вельмі запомніўся напалам і проста застаўся ў памяці, але ніяк не вынікам і гульнёй. Мы тады прайгралі два матчы.
“Белкард” пачынаў добра, а заканчвае не вельмі. Зусім нядаўна пайшлі чуткі, што каманда не будзе заяўляцца на гэты сезон.
Пра “Белкард” не хочацца казаць, у мінулы раз, пасля таго як закрануў гэтую тэму, пайшлі нейкія крыўды і непаразуменні.
Роўна тры гады таму, ты стаў лепшым гульцом “Белкарда” і сказаў: “Белкард застанецца ў маім сэрцы назаўсёды”. Гэтыя пачуцці яшчэ не пагаслі?
Застаўся ў сэрцы горад, заўзятары і некаторыя людзі з трэнерскага штаба. Ну а з хлопцамі, з якімі гулялі поруч, да гэтага часу маем блізкія зносіны.
P.S. Ігар, дарэчы, ужо паспеў і ва ўніверсітэце павучыцца і ў арміі пабываць…