Трэці гарадзенскі Інвест-ўікэнд пройдзе 27 красавіка
Дырэктар цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва “Стартап тэхналогіі” Аляксандр Булах расказвае:
“У гэты раз паспрабуем уціснуць усё ў адзін дзень. Зрабіць моцную ментарскую падтрымку, каб маладыя прадпрымальнікі актыўна папрацавалі з экспертамі.
Таксама ўдзельнікі будуць рыхтаваць свае прэзентацыі загадзя, каб прадстаўленне праектаў было больш хуткім і прадуктыўным”.
У рамках мерапрыемства пройдуць майстар-класы, якія будуць накіраваныя на павышэнне фінансавай пісьменнасці, інавацыйнай дзейнасці і прафесійнай мабільнасці моладзі.
align=”left” alt=”Аляксандр Панамароў” >Па словах дырэктара Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Аляксандра Панамарова, Інвест-ўікэнд пройдзе ў зале факультэта эканоміі і кіравання ГрДУ імя Я.Купалы.
“Мерапрыемства пройдзе ў зале будынка ФЭК па адрасе Горкага, 95. Мы гэтае пытанне ўзгаднілі з кіраўніцтвам універсітэта”.
На Інвест-выхадныя будуць запрошаны прадстаўнікі некалькіх банкаў, студэнты і выкладчыкі факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ ім. Янкі Купалы, моладзь з БРСМ, прыватныя інвестары і партнёры з іншых гарадоў Беларусі.
Таксама ў гэтым годзе плануецца запрасіць больш мясцовых прадпрымальнікаў, якія, па досведзе арганізатараў, больш інвестуюць у мясцовы бізнэс, чым іншагароднія інвестары.
Інвест-ўікэнд збірае прадпрымальнікаў, у якіх ёсць новыя ідэі ў розных сферах. Такія бізнес-праекты часцяком носяць інавацыйны характар у сферы вытворчасці і паслуг.
Для бясплатнага ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку на сайце арганізатараў.