“Нёман” правёў таварыскі матч са “Слонімам”
Чаго і трэба было чакаць, больш дасведчаны “Нёман” абыграў свайго малодшага абласнога суседа. Каманды адыгралі два таймы па 30 хвiлiн. Адзіны гол у матчы забіў капітан “Немана” Іван Дзенісевіч.
“Неман” дамінаваў на працягу ўсяго матчу. Хочацца адзначыць, што і “Слонім” гуляў някепска, былі моманты, дзе гульцам “Нёмана” трэба было сур’ёзна паднапружыцца.
Што тычыцца пачаткоўцаў, то ў гульні сябе праявіў добра Сеалiн, які аддаў галявую передачу Дзенісевічу. У Рэкіша былі моманты, але не шанцавала. Таксама Сяргей Саладоўнікаў даў шанец праявіць сябе моладзі з дубля.
Перад першы афіцыйным матчам каманда прапануе заўзятарам сустрэцца: 28 сакавіка адбудзецца ўжо традыцыйная сустрэча з заўзятарамі перад сезонам. Усе жадаючыя могуць прыйсці і задаць свае пытанні як гульцам, так і кіраўніцтву клуба!
Здымкі аўтара