Першая перамога “Нёмана” ў фінале

|

“Металург” – “Нёман” 2:3 (1:0, 0:3, 1:0)

 

У першым перыядзе Сяргей Хамко ў большасці адкрыў лік. У другім перыядзе хакеісты “Нёмана” адправілі тры безадказныя шайбы ў вароты Дзмітрыя Мільчакова – вызначыліся Сяргей Маляўка, Андрэй Макроў і Андрэй Антонаў. У заключным перыядзе Аляксей Плотнікаў ў большасці адыграў адну шайбу, але на большае гаспадароў не хапіла.

Шайбы:
06.11 1:0 – Хамко (бол.)
25.50 1:1 – С. Маляўка (Фабуш, Бадун)
27.53 1:2 – Макроў (Коршунаў, А. Усенка)
31.52 1:3 – Антонаў (А. Усенка, Лiсавец – бол.)
44.13 2:3 – Плотнікаў (Ігошын)
Кідкі: 25:18 (10:7, 10:9, 5:2)

 

 

Галоўны трэнер ХК “Нёман” Дзмітрый Краўчанка:

 

“Шмат эмоцый, але на тое ён і фінал. Ёсць, вядома, і адмоўныя моманты, аднак заўтра іншы матч, таму казаць пра іх не буду.

 

Сёння ўбачылі моцную жлобінскую атаку, але ў пэўных момантах атрымалася яе стрымаць. Выдатна правялі другую траціну, трымалі суперніка ў апошніх. У такіх сітуацыях гартуецца характар, а ён нам яшчэ спатрэбіцца.”

 

 

Лік у серыі (да 4 перамог): “Металлург” – “Нёман” 0:1. Наступная гульня адбудзецца сёння ў Жлобіне.

 

Здымкі metallurg.zhlobin.by