Айсшток – спорт, пра які ведаюць адзінкі

|

Мяне паклікалі бацькі, якія пачалі займацца айсштокам ў 2009 годзе. Я доўга не займаўся, пачаў толькі ўвосень 2012 года.

 

align=”left” alt=”айсшток Гродна, Роман Папін” >Даведаўся аб айсштоку, калі аднойчы пайшоў з сябрам на каток. Там убачыў, як нейкія людзі займаліся гэтым глупствам, як я лічыў у той момант. Маме не расказаў, а праз тыдзень даведаўся, што яна пачала таксама займацца.

 

Бацькі ўвесь час клікалі мяне з сабой, а я не лічыў гэта спортам, ды і да гэтага часу не стаўлюся да айсштоку сур’ёзна. Для мяне гэта хутчэй захапленне ці пасіўны спорт, які дае магчымасць падарожнічаць”.

 

Трэніроўкі гарадзенскіх каманд адбываюцца на лёдзе або асфальце адзін раз на тыдзень па выхадных. Увесну і ўвосень гульцы збіраюцца ў парку ім. Жылібера, зімой – у Лядовым палацы або на катку ў раёне БЛК.

Усе пачыналі з нуля. Спачатку не атрымлівалася, паціху вучыліся. Для гэтага спорту не трэба спецыяльных дадзеных: вагі, росту, навыкаў. У нас ёсць 13-гадовая дзяўчынка, у якой, здавалася б, сілы няма, каб кідаць. Але ў галоўнага трэнера зборнай Уда Райхенекера яна – любімы гулец”.

 

Прынцып гульні ў тым, каб кінуць шток (палка даўжынёй каля 30 см, прымацаваная да слізгальнай паверхні – рэд.) такім чынам, каб ён альбо спыніўся як мага бліжэй да мішэні, альбо праляцеў як мага далей.

 

Спачатку каманды размінаюцца: становяцца ў пары і кідаюць адзін аднаму шток, спрабуюць розныя насадкі, каб кідок быў моцны і тэхнічны. Задача гульца кінуць так, каб шток не стукаўся аб лёд, а ішоў плаўна.

У Гродне адна юнацкая і адна дарослая каманда. З вуліцы не так проста патрапіць у гэты спорт. Каманды фармуюцца са сваіх знаёмых, бацькі прыводзяць дзяцей. Пакуль спаборніцтвы праходзяць на ўзроўні гарадоў ці зборных.

 

У нас абсталяванне вельмі дарагое. Адна ручка для айсштока каштуе 50 еўра. Трэба парадку 10 накладак на адну каманду, металічныя платы, ручкі. Абсталяванне адно на ўсю каманду, толькі ручкі могуць быць ва ўсіх асабістыя. Напрыклад, у мяне ручка свая, я яе выйграў у Пружанах. У некаторых гульцоў ручкі камандныя”.

 

Першыя спаборніцтвы для Ромы былі ў Пружанах у лютым 2013 года, дзе праходзіў другі адкрыты Зімовы Рэспубліканскі турнір па айсштоку. Там ён стаў пераможцам у асабістым першынстве на дакладнасць сярод юнакоў і дзяўчат.

З 27 лютага па 3 сакавіка ў Аўстрыі гарадзенцы прадстаўлялі Беларусь у Чэмпіянаце Еўропы па айсштоку сярод моладзі, дзе занялі 4-е месца ў камандным заліку сярод дзевяці каманд.

 

Свабоднага часу ў нас зусім не было. Мы а 6-й раніцы прачыналіся, а праз паўгадзіны павінны былі ўжо быць на пляцоўцы і гуляць да 8 вечара.

 

Вену мы ўбачылі толькі ў апошні дзень. Мяне здзівіла, што там у самым цэнтры горада ёсць лес і мноства паркаў”.

 

На спаборніцтвах па айсштоку лёд рэжацца адмысловымі машынамі, каб абутак менш слізгаў.

 

Гулец айсштока павінен быць у спецыяльных чаравіках на прысосках, але ў мяне такіх няма. Таму я быў у звычайным абутку. Спецыяльнага адзення таксама няма. Хтосьці быў у джынсах ці шчыльных цёплых штанах, каб не замерзнуць”.

У планах у гарадзенскіх гульцоў больш перамагаць і ўдзельнічаць. Наступныя спаборніцтвы пройдуць летам у Брэсце, дзе плануецца пабудаваць адмысловыя прагумаваныя пляцоўкі на асфальце.

 

Я хацеў бы, каб у Гродне было больш заўзятараў і добрых пляцовак для гульні. Пакуль у нас у Беларусі ведаюць пра гэты спорт адзінкі. Можа быць, мы яшчэ не гатовыя да новых каманд, таму трэба развіваць існуючыя”.

 

     
 

ДАВЕДКА

Федэрацыя айсштока з’явілася ў Беларусі ў 2009 годзе. Першы адкрыты Рэспубліканскі турнір Беларусі па айсштоку прайшоў у Гродне ў 2012 годзе.