Цвярозасць, вынесеная на зубах

|

Мне быў 21 год, я была цяжарная другім дзіцем, калі разбіўся муж. Цяпер я ўжо бачу, што гэта была толькі падстава. Калі муж застаўся жывы, заставалася б бачнасць сям’і. Сітуацыя трымалася бы далей да чарговага шчасця або няшчасця”.

Тады гэта былі цяжкія душэўныя перажыванні. Усе надзеі, якія былі ўскладзены з дзяцінства на сям’ю, рухнулі.

“Я калі выпісалася з раддома, адразу паехала на Украіну, займацца спекуляцыяй. Стварыла для сябе бачную занятасць, каб нешта рабіць. Я ведала, што калі застануся дома, то звар’яцею.

 

Тады адна знаёмая сказала: “Мы думалі, што калі цябе выпішуць з бальніцы, і ты прыедзеш без нованароджанай дачкі, то цябе ніхто не асудзіць”.
Для мяне гэта было дзіка, таму што дзеці для мяне вельмі важныя. Я не разумела, як у людзей паварочваецца язык такое казаць”.

Свякроў была занятая сваім горам. Яна аплаквала сына, ёй было не да нявесткі з двума дзецьмі. Мама ў чарговы раз выйшла замуж, і ў яе быў мядовы месяц.

Пахаванне было 3 ліпеня, а сёмага я ўжо нараджала. Прыехала маці і забрала маю старэйшую дачку. У той вечар, калі мяне выпісалі, я даведалася, што мая п’яная маці з маёй старэйшай дачкой начуе ў нейкіх алкашоў.

 

На той момант я жыла ў свякрові. Што я павінна была ёй сказаць? Яна была занятая сваімі справамі. У яе зачыненыя дзверы, свечкі гараць, яна стаіць на каленях і цэлымі днямі моліцца. А я сяджу ў суседнім пакоі і не ведаю, як жыць далей у 21 год з двума маленькімі дзецьмі. У той жа дзень я знайшла машыну і без тлумачэнняў з’ехала забіраць дзіцяці”.

 

У той момант здавалася, што прасцей за ўсё тады было заглушаць свае перажыванні, ствараць бачнасць дастатку. І праз паўтара года праблемы алкагольнай залежнасці сталі бачныя навакольным.

“Я заўсёды ставіла сябе вышэй тых людзей, які сыходзілі ў запой. Аднак мне хапала аднаго вечара, каб шмат што каля сябе разбурыць, нанесці шкоду свайму здароўю і патрапіць у міліцыю.


Прыкладна праз год пасля смерці мужа ў рэстаране я ўлезла ў бойку і зламала дзяўчыне нос. Гэта была зваротная рэакцыя на словы: Што ты тут робіш, трэба дома сваіх вырадкаў глядзець! Зрабіць гэта мне было нескладана, бо раней я займалася вольнай барацьбой”.

Так Іна ўпершыню пазнаёмілася з мясцовымі ўладамі. Гэта быў яе першы суд.

“У мяне была свая праўда. Тады суддзя даў нам аднолькавы штраф. І так пасля гэтага выпадку кожны месяц пачаліся мае прывады ў міліцыю. Мяне зносіла, я ненавідзела ўсіх і сябе”.

 
Навакольныя людзі пачалі баяцца. Дзяўчыну выганялі з усіх устаноў у Бярозаўцы, дзе яна жыла на той момант. На дзвярах пісалі надпісы: “не пускаць”!

“Я паводзіла сябе нахабна, паліла за столікам. У мяне была ўпэўненасць, што са мной ніхто нічога не зробіць.

Аднойчы ў рэстаране ў кагосьці было свята перад Новым Годам. Дырэктар рэстарана падышоў і папрасіў мяне не паліць. У адказ я ўзяла зняла шлепанец і пачала біць яго па галаве.

 

align=”middle” >


Калі б вы тады хацелі ўвасобіць д’ябла, то гэта была я! Тады мяне тры міліцыянта не маглі ў свой козлік зацягнуць. Дырэктар апынуўся добрым чалавекам і забраў сваю заяву”.

 
Але прыйшоў момант, калі з’явілася пачуццё, што трэба несці адказнасць за ўсе свае ўчынкі.

У мяне з дзяцінства прынцыпы азначаюць сціснуты кулак. Калі я ўжывала алкаголь, то з кожным разам разгінала гэты кулак. Пасля кожнага разу станавілася ўсё больш можна.


На Стары Новы год я ўпершыню падумала аб тым, што не магу так жыць. Мне суседка тады сказала, што такімі тэмпамі я траплю ў псіханеўралагічную бальніцу ў Астроўлю.


Я вырашыла, што значыць так і трэба. Тады на калідоры я распаліла вогнішча з вясельных фатаграфій і дзённікаў. Спрацавала пажарная сігналізацыя, прыбеглі людзі ў камуфляжы. Усе падумалі, што ў мяне паехаў дах. Мне тады здавалася, што я больш так не вытрымаю і прасіла, каб мяне куды-небудзь забралі
”.

Ужо на той момант Іна магла ўдарыць пенсіянерку-вахцёрку за тое, што тая пачала вучыць яе жыццю. Таксама яна спрабавала купіць траўматычны пісталет, каб каго-небудзь забіць за плёткі.

Я тварыла такія вар’яцкія рэчы! Цяпер я разумею, што так паволі разгінаўся мой кулак.
Мяне забралі ў 23 гады ў бальніцу і прывязалі да ложка. Са мной нельга было па-іншаму. Як я жорстка паступала з людзьмі, так трэба было і са мной. Угаворы б не спрацавалі.

 

Залежнасць брала верх, я станавілася неадэкватным чалавекам: не ведала, у які момант галава думала правільна, а ў якой не”.

Раніцай свякроў патэлефанавала на пост і сказала, што пазбаўляе Іну бацькоўскіх правоў.

 

Тады ўжо была падстава задумацца: як я буду жыць? У 23 гады я знаходжуся ў псіхушцы ў закрытым аддзяленні, дзе а сёмай раніцы спяваюць “Белые розы”. Тады разумееш праўду жыцця: што ты рабіла для таго, каб патрапіць сюды?! У мяне адразу пачалася такая паніка, што проста сіл не хопіць нешта памяняць”.

У той момант Іне трапілася кніга ананімных алкаголікаў “Жыць цвяроза”. Пагартаўшы яе, яна зразумела, што тут усё напісана пра яе.

Тады я трапіла на групу ананімных алкаголікаў. Калі людзі пачалі казаць на групе, мяне трэсла, я плакала наўзрыд. Я ўсё ж такі пачала казаць і мяне ўсё слухалі. Я лічыла, што алкаголікі – гэта тыя, хто стаіць каля крам з сінімі насамі. Я ж вышэй гэтага, у мяне сям’я, дзеці, сябры”.

У Бярозаўцы на той момант групы ананімных алкаголікаў не было.

Першы час я ездзіла на групу ў Ліду, гэта дапамагала мне заставацца цвярозай. Мне адтуль хлопцы казалі: ты ёсць у Бярозаўцы, адчыняй групу, гэтага дастаткова. Я схадзіла ў касцёл, і дамовілася з ксяндзом.

Сначатку мы хадзілі з адной жанчынай удваіх. Яна прыйшла 30 разоў і перастала хадзіць. Сем месяцаў тры разы на тыдзень я прыходзіла на групу адна з чайнікам.


Але гэта таксама было не так проста, гэтая цвярозасць была вынесена на зубах. Я не хацела змяняцца, а толькі казала, што не буду піць. Ніякія ўнутраныя змены не адбываліся. Мне здавалася, што заставацца фізічна “чыстай” дастаткова
”.

Так Іна прабыла цвярозай дзевяць месяцаў. У нейкі момант яна зразумела, што гэта ёй надакучыла і не хапае драйву.

 

Я зрабіла сабе дзень нараджэння і прагуляла некалькі дзён. Пасля гэтага зразумела, што на што я прамяняла. Ад бяссілля наелася таблетак, накалола нейкіх лекаў. Паклала дзяцей спаць і пайшла на кухню паміраць. Не памятаю, як прыехала хуткая дапамога. Мяне адвезлі зноў у Астроўлю.


Тады ўжо было ўсё роўна, прасцей было памерці. Я не ведала, што рабіць. Вяртацца ў грамадства – яно мяне не прыме, да ананімных алкаголікаў – сорамна. Я ўсведамляла, што патрапіла ў псіхушку ўжо другі раз
”.

Тады Іна ўсё ж такі патрапіла на групу з разуменнем, што год прайшоў дарма.

Кажуць жа, што трэба хадзіць на групу, дастаць вату з вушэй і слухаць. Я хадзіла, слухала, але чуць не хацела.

 

Я лічыла сябе асаблівай і што са мной усё будзе па-іншаму. Бо тады ў мяне яшчэ было што губляць. А калі жыццё цябе ўсё мацней і ніжэй прыбівае, вельмі цяжка галаву падняць і зноўку дыхаць.

 

Пасля выпіскі я зразумела, што лідскай групы і бальніцы ў Астроўлі мне мала. Я папрасіла даць мне накіраванне ў Гродна ў аддзяленне рэабілітацыі на 28 дзён, заснаванае на 12-крокавай праграме”.

Пасля выпіскі ў Гродне Іне далі рэкамендацыі, як пачаць жыццё нанова. Для пачатку трэба было ўладкавацца на працу.

Што я зрабіла: уладкавалася бармэнам у рэстаран у Наваградку на трэцім месяцы цвярозасці. Так за кошт сілы волі я вытрымала тры месяцы. Працавала ноччу, раніцай вярталася дадому. Мне здавалася, што я так зарабляю грошы. Аднойчы я зноў сабе дазволіла выпіць. Так пачалося шалёнае жыццё і мяне зноў пачалі выганяць з рэстаранаў”.

Аднойчы Іна патрапіла на групу ананімных наркаманаў у Лідзе. Была дамоўленасць з гарадзенскімі хлопцамі, каб яны прыехалі іх падтрымаць.

Я апошні раз ўжывала 8 сакавіка 2012 года. Я памятаю, як прачнулася на наступны дзень і зразумела, што не змагу жыць так, як жыла раней. З’явіўся нейкі ўнутраны стрыжань, што, незалежна ад абставін і людзей, якія будуць цябе атачаць, ты больш не будзеш ужываць”.

Так прыйшло рашэнне, што трэба мяняцца. Тады самым галоўным стала мэта – вылечыцца. Усе перамены пачаліся менавіта з групы ананімных наркаманаў.

 
З якімі мэтамі ты прыходзіш у рух: за грашыма – атрымліваеш грошы, за сям’ёй – атрымліваеш сям’ю, за каханнем – атрымліваеш каханне, прыходзіш здаравець – атрымліваеш усё!


Проста прыйшоў час сталець. У ананімных алкаголікаў мне было сумна. Там пытанне ставілася так: ужываць ці не. Ні аб якіх унутраных зменах гаворкі не ішло”.

Сёння Іна жыве ў Гродне з мужам і не ўжывае алкаголю больш за год.

Дапамагаюць у першую чаргу групы, служэнне і сям’я. Бог над усімі стаіць, у мяне муж блізкі чалавек, якога мне Бог паслаў. Ён гадзінамі слухае мае перажыванні, ён дае мне веру і падтрымку.


У нас забілі ўяўленне пра караючага Бога. З якім сэнсам чалавек прыходзіць у жыццё? Для шчасця, любові і задавальнення. Калі мы шукалі гэта ва ўжыванні, то гэта не значыць, што зараз мы павінны пакутаваць, пажынаючы плён. Нам даецца яшчэ больш, тую энергію, якую мы аддавалі на ўжыванне, цяпер можна накіроўваць у патрэбныя рэчы.


На групу я прыходжу як у сям’ю. Усіх чую і слухаю. Я не гляджу, хто сядзіць побач са мной. Хочацца заўсёды падабраць важныя словы, таму што заўтра можа не наступіць, моманту можа больш не прадставіцца. Усё прапускаеш праз сэрца. За кошт гэтага і здаравееш”!