Фестываль практычнай псіхалогіі распачаўся ў Гродне
У праграме – семінар з удзелам практычных псіхолагаў, навукоўцаў, педагогаў і студэнтаў.
Пройдзе каля 30 майстар-класаў (сярод іх – “Арттэрапеўтычныя метады карэкцыі дзяцей з аутызмам”, “Карысныя і шкодныя цацкі”), інтэрактыўныя прэзентацыі інавацый ў галіне псіхалогіі,.
Для ўдзельнікаў падрыхтаваная спецыялізаваная выстава-кірмаш кніг, фотаздымкаў.
Мэта фестываля практычнай псіхалогіі, што ладзіцца ў Гродне штогод – актывізацыя творчага патэнцыялу спецыялістаў у галіне псіхалогіі, павышэнне псіхалагічнай культуры насельніцтва, папулярызацыя псіхалагічных ведаў.
Здымак http://www.psychologos.ru