Год беражлівасці на вокладках сшыткаў

|

Здавалася б, добрая справа. Аднак, глянуўшы на малюнкі, адразу міжволі хапаешся за сэрца. Такімі карцінкамі напалохаеш каго заўгодна: і малых, і дарослых. Вось нейкаму адмоўнаму казачнаму персанажу, відаць, ва ўласнай лазенцы наступае капец. “Беражыце ваду”, – заклікаюць аўтары. Аднак, гэта як? Наглытаўшыся энергетычных напояў, не лезці пад душ?

 

“Каб прыцягнуць увагу школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў да праблемы эканоміі і беражлівасці, дызайнеры распрацавалі малюнка з подпісамі-заклікамі. Сшыткі на 48 лістоў з чатырма варыянтамі вокладак заклікаюць берагчы ваду, электраэнергію, прыроду і ўвесь навакольны нас свет” – кажуць у тыпаграфіі.

align=”” >
Герою  “электрычнай” вокладкі, які чымсці нагадвае ці то шпіёна з савецкіх плакатаў, ці то Фрэдзі Кругара са знакамітага фільма, сапраўды не пазайздзросціш. Вы паспрабуйце так замкнуць на сабе электрычны ланцуг – што ў выніку атрымаецца? Нічога добрага. Вось такія цікавыя сшыткі атрымаліся.

Увогуле  прадукцыя Гродзенскай тыпаграфіі прыцягвае ўвагу. Чаго каштуе вокладка сшытка з вершамі “беларускага паэта” Васіля Быкава.

 

Здымкі grodnonews.by