Пешаходны і роварны рух праз памежны пераход “Брузгі – Кузніца” пакуль немагчымы

|

Для ўвядзення зменаў у рэжыме працы пераходу неабходныя двухбаковыя дамоўленасці.

 

Акрамя таго, у гэтым пункце пропуску значная адлегласць паміж беларускім і польскім бакамі, што ўтварае дадатковыя складанасці:

– Калі чалавек пройдзе пешшу і ў яго нейкія праблемы з сумежным бокам, напрыклад, польскім, то можна паспрабаваць абыйсці пункт пропуску па так званай “нейтральнай зоне” і парушыць мяжу.

Зразумела, што ў гэтым выпадку мы прытрымліваемся тых пагадненняў, якія ў нас існуюць.

Як паведаміла  прэс-сакратар падляшскага ваяводы Яанна Гавэл, інфраструктура памежнага пераходу ў Кузніцы прадугледжвае пешы рух.

Аднак патрэбная яго мадэрнізацыя, у прыватнасці, неабходна павялічыць вышыню ўнутранай агароджы, якая аддзяляе паласу для пешых.

Ваяводская ўправа склала заяўку на адпаведнае дафінансаванне.

 

Здымак http://s1.n1.by