“Гродна Азот” прададуць расійскай кампаніі

|

Пра гэта вядзецца гаворка ў лісце беларускага прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча расійскаму прэм’еру Дзмітрыю Мядзведзеву.

Інвестару давядзецца ўзяць на сябе абавязацельствы па будаўніцтве новага азотнага комплекса і гарантаванаму забеспячэнню прадпрыемства танным прыродным газам.

 

“Гродна Азот” – манапаліст у вырабе азотнай прадукцыі ў Беларусі, вырабляе ўгнаенні, тэхнічны вадкі аміяк, біядызельнае паліва, хімічнае валакно ды іншае, каля 50% прадукцыі экспартуецца.

“ЕўраХім” – буйны расійскі вытворца мінеральных угнаенняў, уваходзіць у дзесятку сусветных лідэраў галіны.

 

Асноўная прадукцыя “ЕўраХіму” – азотныя і фасфатныя ўгнаенні, жалезарудны канцэнтрат.

Асноўны акцыянер (99,9%) –  кіпрская кампанія MCC Holding Limited, 95% якой належыць старшыні рады дырэктароў  “ЕўраХіму” Андрэю Мельнічэнку, а 5% — гендырэктару “ЕўраХіму” Дзмітрыю Стрэжневу.

Ні на “Гродна Азоце”, ні ў “ЕўраХіме” каментароў не даюць.

Аднак крыніца “Известий” паведаміла, што ў апошнія гады расійская кампанія неаднаразова сустракалася з прадстаўнікамі “Гродна Азоту” дзеля абмеркавання дамовы, перамовы вядуцца ўжо 5 гадоў, але кожны раз прадаваць “Гродна Азот” забараняў А.Лукашэнка.

Эксперты не ўпэўненыя, што і гэтым разам продаж адбудзецца.

Хутчэй за ўсё, продаж некалькіх беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх і  “Гродна Азот” , – гэта кампенсацыя Расіі за рээкспарт яе нафты.   

 

Паводле http://izvestia.ru

Здымак  news.21.by