Марафон “Гродна-Друскенікі – 2013” набірае ўдзельнікаў
У ліпені (дата будзе вядома пазней) бегуны стартуюць у Гродне. Сэртыфікаваная Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі дыстанцыя класічнага марафона (42 км 195 м) пачнецца ад Стэлы на тэрыторыі спартовага комплекса “Нёман”.
Удзельнікі без спынення пераадолеюць мяжу праз п.п. “Прывалкі-Райгардас” і фінішуюць на цэнтральнай плошчы Друскенікаў.
Асноўная частка трасы пройдзе па сасновым лесе.
Пераможцы марафона атрымаюць значныя грашовыя прызы.
Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца спартоўцы і аматары ва ўзросце ад 18 гадоў.
У марафоне Гродна-Друскенікі ўжо ўдзельнічалі грамадзяне Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.
Папярэдняя рэгістрацыя вядзецца на сайце марафона www.drauqystesmaratonas.It .
Паводле http://www.belta.by