Конкурс па распаўсюдзе інфармацыі пра экатурызм на Гарадзеншчыне і Берасцейшчыне
Конкурс ладзіцца паводле праекта USAID/ПРААН “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”.
Інфармацыйная і адукацыйная кампанія будзе накіравана на фармаванне станоўчага вобразу экатурыстычнага сектара, прызнанне важнасці экалагічнага турызму для мясцовага развіцця, заахвочванне прадпрымальніцткай актыўнасці.
Тэрмін яе рэалізацыі – не больш за 18 месяцаў.
Кампанія павінна складацца з распрацоўкі слогана і яго прасоўвання; падрыхтоўкі тэматычных публікацый, тэлеперадач у рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ; правядзення прэс-канферэнцый; стварэння інфармацыйных матэрыялаў; правядзення фэстаў, кірмашоў, інфармацыйных тураў, конкурсаў; прадстаўлення адукацыйных магчымасцяў для дзяцей і мясцовых супольнасцяў з наведваннем культурных і гістарычных помнікаў і г.д.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца зарэгістраваныя няўрадавыя арганізацыі і іншыя недзяржаўныя некамерцыйныя суб’екты гаспадарання.
Заяўкі прымаюцца да 21 красавіка.
Фінансавыя сродкі ў памеры 50 тысяч даляраў прадстаўляюцца з бюджэту праекта.
Заяўку і ўсе дакументы на ўдзел неабходна накіраваць па адрасе: вул. Энгельса, 34А-1, офіс 402, г. Мінск, 220030, Беларусь, праект USAID «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё».
Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе і правілы афармлення заяўкі – тут.
Кансультацыі – у кіраўніка праграмы Эсміры Ісмаілавай, тэл. (017) 289-18-77, (029) 635-10-01, esmira.ismailova@undp.by.
Паводле http://un.by
Здымак http://www.vidpochivay.com