На птушкафабрыцы ў Лідскім раёне загінулі 17 800 куранят

|

Птушкафабрыка ў в. Дайнава спецыялізуецца на вырошчванні куранят-бройлераў. Памяшканні, дзе ўтрымліваюцца бройлеры, абаграюцца газавымі паветранагравальнікамі, якія працуюць на прыродным газе ў аўтаматычным рэжыме.

Каля 18 гадзін 9 красавіка загінулі 17 800 куранят ва ўзросце 30 сутак у адным з чатырох памяшканняў птушкафабрыкі, 7 180 выжылі.

 

Падрабязнасці здарэння высвятляюць супрацоўнікі пракуратуры і Следчага камітэту.

 

Паводле 112.by