Дом без гвалту – акцыя супраць побытава гвалту распачалася ў Гродзенскай вобласці
Гэта на 24% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага году.
9 выпадкаў наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў і 6 выпадкаў меньш цяжкіх здарыліся ў сферы сямейна-бытавых дачыненняў.
Большасць забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў зроблена ў стане алкагольнага ап’янення (91,6%), 17 падобных злачынстваў (47,2%) зробленыя асобамі без пэўных заняткаў, 33,3% (12 злачынстваў) – тымі, хто раней быў асуджаны.
Спрыяе павелічэнню колькасці побытавых злачынстваў нежаданне ахвяр хатняга гвалту распавядаць пра папярэднія скандалы і сямейныя праблемы, пасіўнасць сваякоў, знаёмых, суседзяў.
Дзеля прыцягнення ўвагі да праблемы хатняга гвалту, з 15 да 30 красавіка на Гарадзеншчыне праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дом без гвалту!”.
У гэты час супрацоўнікі праваахоўных органаў будуць тлумачыць грамадзянам наступствы побытавых канфліктаў і неабходнасць своечасовага рэагавання на іх нават не зважаючы на нежаданне вінаватых у канфлікце.
Удзельнікі акцыі пастараюцца давесці інфармацыю пра магчымасці дзяржаўных установаў і грамадскіх аб’яднанняў у вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у сем’ях, пра нарматыўныя акты, якія рэгулююць сямейныя дачыненні.
Адна з задач акцыі – наладзіць узаемаабмен інфармацыяй паміж грамадзянамі, дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб’яднаннямі пра факты гвалту і захады па выпраўленні сітуацыі.
Паводле http://uvd.grodno.by