Да канца года ў Гродне адкрыецца яшчэ 11 прадуктовых крамаў
Крама УП “Дынама Цэнтр” з’явіцца ў мікрараёне “Вішнявец-4”.
Яшчэ адна крама гэтага прадпрыемства – на вуліцы Брыкеля.
Для жыхароў Вішняўца-6 пабудуюць адразу 3 прадуктовыя крамы агульнай плошчай каля 2,5 тысячы квадратных метраў.
У Зарыцы амаль гатовы да адкрыцця гандлёвы аб’ект Гродзенскага аблспажыўтаварыства (плошча – 190 кв.метраў), на Дзевятоўцы-6 дабудоўваецца крама “Нёманбудінвесту” (агульная плошча – 750 кв.метраў).
На перакрыжаванні вуліц Курчатава-Таўлая адкрыецца крама ААТ “АлікантоМаркет”, а на Томіна-Перамогі – крама “Прадсэрвісу”.
Самым буйным новым гандлёвым аб’ектам у гэтым годзе стане чарговы “Еўраопт” плошчай 2500 квадратных метраў, які адкрыецца на пр-це Янкі Купалы.
Паводле http://grodno.gov.by