Сёння Ашмянскі раённы суд разгледзіць пытанне пра “экстрэмізм” альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011»

|

41 асобнік альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011» быў канфіскаваны ў фатографаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года на прыгранічным пераходзе «Каменны Лог» (мяжа з Літвой).

 

Пазьней Ашмянскае аддзяленне мытні паінфармавала Васюковіча, што дадзеная друкаваная прадукцыя прызнаецца незаконнай і падлягае знішчэнню.

19 студзеня стала вядома, што альбомы перададзены ў КДБ.


18 сакавіка КДБ атрымала даведку экспертнай камісіі, паводле якой альбомы “Прэс-фота Беларусі 2011” утрымліваюць “наўмысна скажоныя, непраўдзівыя выдумкі пра жыццё Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, што прыніжае нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Беларусі”.

 

Паводле экспертаў, падборка матэрыял адлюстоўвае выключна негатыўныя аспекты беларускага жыцця і “падрывае аўтарытэт дзяржаўнай улады і давер з боку іншых дзяржаў, замежных і міжнародных арганізацый”.

Экпертная ацэнка канфіскаваных фотаальбомаў праведзена камісіяй, у склад якой увайшлі галоўны ідэолаг Павел Скрабко і супрацоўнікі ГрДУ: кіраўнік кафедры крымінальнага права Вадзім Хілюта, кіраўнічка кафедры замежных моў Аксана Шульга і старэйшы выкладчык кафедры дызайна Аляксандр Бондар.

 

У якасці “зацікаўленых асоб” па справе аб прызнанні альбома “Прэс-фота Беларусі-2011” экстрэмісцкім праходзяць фатографы Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Васюковіч і Вадзім Заміроўскі.

Яны выкліканыя на сённяшні суд.