Пакрыўдзіўся на дзяўчыну і “замініраваў”… дом суседкі

|

На месца неадкладна выехалі адпаведныя службы, жыхароў бліжэйшых дамоў эвакуявалі.

Выбуховага прыстасавання так і не знайшлі, затое вылічылі таго, хто званіў у міліцыю.


24-гадовы жыхар Смаргоні нападпітку ў чарговы раз угаворваў дзяўчыну, з якой пасварыўся год таму, вярнуцца да яго.

Тая катэгарычна адмовілася.


Каб адпомсціць былой каханай, хлопец паведаміў у міліцыю, што яе дом замінараваны.

Толькі ў стане моцнага алкагольнага апьянення пераблытаў нумар дома, і служба размініравання прыехала да ні ў чым не вінаватай аднавяскоўкі дзяўчыны.


Званок у міліцыю мсціўца зрабіў з уласнага тэлефона, таму ўжо праз пару гадзін яго затрымалі.

Яму пагражае крымінальная адказнасць.

 

Паводле http://uvd.grodno.by