У Гродне адкрыўся першы брэнд-шоп Samsung

|

У краме можна набыць смартфоны, планшэты, тэлевізары, ноўтбукі, фотаапараты і арыгінальныя аксэсуары вытворчасці Samsung.

У гэтым памяшканні раней быў салон па продажы мабільных тэлефонаў і партатыўнай тэхнікі “На сувязі”, які кампанія перарабіла ў фірмовы магазін у мэтах супрацоўніцтва з Samsung Electronics.

Па словах віцэ-прэзідэнта Samsung Electronics ў Расіі і краінах СНД Джэй Янг Лі, кампанія надае вялікую ўвагу развіццю сеткі брендшопаў як у Расіі, так і ва ўсіх краінах СНД:


“Гэта ўнікальная магчымасць прадэманстраваць лепшыя тэхналогіі і даць пакупнікам доступ да апошніх навінак. Мы рады, што гэты працэс стартаваў і ў Беларусі.


Нашай кампаніяй плануецца адкрыць салоны ў кожным рэгіянальным цэнтры, наступны магазін з’явіцца ў Мінску. Я спадзяюся, што беларускія пакупнікі будуць задаволеныя ўзроўнем сервісу і найноўшымі прадуктамі кампаніі”.

У краме выкарыстаны новыя тэхналогіі выкладкі тавару. Тут можна атрымаць любую кансультацыю па прадукцыі і набыць флагманы кампаніі Samsung у крэдыт або растэрміноўку.

 

Таксама можна падключыцца да аператара сувязі Velcom і аплаціць паслугі сувязі.

Як расказвае кіруючая дырэктарка кампаніі “Палома сэрвіс” (група салонаў “На сувязі”) Марына Кірый, беларускае прадпрыемства плануе адкрыць з кампаніяй Samsung яшчэ некалькі магазінаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі.


“Да канца года мы плануем адкрыць яшчэ шэсць монабрэндавых крам у Мінску і рэгіёнах. Усе крамы будуць адпавядаць высокім стандартам якасці кампаніі Samsung.

 

На сённяшні дзень мы супрацоўнічаем з многімі банкамі. Таму няма праблем у куплі прадукцыі ў нашых салонах у растэрміноўку або крэдыт.

 

Па крэдыты не трэба звяртацца ў банк. Можна адразу звярнуцца да прадаўца-кансультанта, які праверыць праз банкаўскую сістэму магчымасць выдачы крэдыту і на месцы аформіць дакументы”.

 

У краме будзе працаваць тэхнічны кансультант. Гэты чалавек будзе толькі кансультаваць кліентаў, і ажыццяўляць налады дэвайсаў.

Пакупнік, які набыў тэхніку ў краме, мае права наладзіць тут свой дэвайс бясплатна, абнавіць праграмнае забеспячэнне або атрымаць кансультацыю па гарантыйным абслугоўванні. Таксама гэтай перавагай можа скарыстацца любы чалавек, які набыў афіцыйна прадукт кампаніі Samsung у любой іншай краме.

 

Некаторыя прадукты ў салоне эксклюзіўныя.

На думку Марыі Кірый, зараз найбольшым попытам у Беларусі карыстаецца рынак смартфонаў.

 

У Беларусі на сённяшні дзень мы спадзяемся дасягнуць узроўня Еўропы, дзе смартфонамі карыстаецца больш паловы насельніцтва.

 

Яшчэ кампанія Samsung прэзентуе Wi-Fi камеры. Пасля таго, як картка сфатаграфаваная, фотаапарат праз Wi-Fi перадае малюнак у інтэрнэт або сацыяльныя сеткі. На сённяшні дзень камеры Samsung вельмі тэхналагічныя і прадстаўлены шырокай лінейкай каля 10 мадэляў, у той час як канкурэнты маюць адну-дзве”.

У дзень адкрыцця кампанія падарыла першым 30 пакупнікам палёт на паветраным шары.

Таксама ў першы дзень працы пры набыцці тэлевізара можна было атрымаць у падарунак DVD-плэер з падтрымкай 3D або хатні кінатэатр. Пры пакупцы наўтбука першыя кліенты атрымлівалі сумку, пры набыцці тэлефона, планшэта або фотаапарата – чахол або блютуз-гарнітуру.

 

Для рэгіянальнага цэнтра гэта ўнікальная крама, – лічыць дырэктар прадстаўніцтва Samsung у Беларусі Йеон Су Чой. – Можна сказаць, што яна эксперыментальная. У горадзе шмат салонаў, якія прадаюць тэхніку розных брэндаў, але падобны магазін для горада першы. Тут усё ў адкрытай выкладцы, тэхніку можна трогаць і тэставаць. Гэта працэс прыносіць пакупніку вопыт і задавальненне”.

 

Таксама любы жадаючы мог скарыстацца фотасцяной: сфатаграфавацца з дзяўчынай, і атрымаць свой магніцік з фатаграфіяй у гэты ж дзень.


Павел, першы пакупнік: “Купіў планшэт Galaxy, які патрэбны для працы. Вырашыў сабе зрабіць падарунак у дзень адкрыцця крамы і палётаць на паветраным шары”.