У Гродне адчыняць першы хостэл
Гаспадары плануюць адчыніць дзверы кліентам прыблізна 1 мая. Тады ж запрацуе сайт. Хостэл разлічаны на 18 месцаў.
Кошты будуць залежаць ад колькасці чалавек у пакоі. Месца ў пакоі на 8 ложкаў абыйдзецца кліенту ў 9 еўра, у пакоі на 4 чалавекі – 12 еўра. Кошты прыкладныя.
Гаспадары арыентуюцца на замежную моладзь і на іншагародніх студэнтаў, пераважна завочнікаў. Больш падрабязнасцяў “Твайму стылю” не паведамілі, дадаўшы толькі: “Прыходзьце на адкрыццё, там раскажам і пакажам больш”.
На здымку – вуліца Гараднічанская. Недзе там адкрыецца першы ў Гродне хостэл.
Здымак liveinternet.ru