Фотафакт: у бары ў цэнтры Гродна – цвіль у сталах
Як напісана ў лісце, “цвіллю пахне, як толькі заходзіш у другі зал бара”. Сталы ў ім маюць паглыбленні, закрытыя шклом. Пад шклом – дэкаратыўныя ўпрыгожванні з сухіх раслін. Цвіль у стале была выяўлена ў мінулую нядзелю.
“На пытанне, “Чаму ў стале цвіль?”, афіцыянтка нічога не адказала і нават не збянтэжылася” – піша далей чытачка. “Магчыма, за апошнія дні штосці і змянілася” – так сканчаецца ліст.