Знаёмцеся, Мілаш Лачны
Тады Мілаш правёў адну сустрэчу за “Нёман” і зацікавіў кіраўніцтва клуба. Падпісалі ж форварда толькі ў чацвёртым туры, калі гарадзенцы сустракаліся з “БАТЭ”. “Нёман” тады апынуўся мацней з лікам 2:1.
Імя: | Miloš Lačný |
Дата нараджэння: | 08.03.1988 |
Месца нараджэння: | Levoča, колішняя Чэхаславакія |
Нацыянальнасць: | славак |
Рост: | 184 см |
Вага: | 83 кг |
Пазіцыя: | цэнтральны форвард |
Упершыню Лачны падпісаў прафесійны кантракт у 2007 годзе з камандай “Ружомберок” і правёў чатыры сезоны ў юнацкай камандзе (47 гульняў, 1338 хвілін, 16 галоў). У студзені 2010 года Мілаш пераходзіць у пражскую “Спарту” (15 гульняў, 404 хвіліны).
Аднак ужо праз восем месяцаў ён быў аддадзены ў арэнду браціслаўскаму “Словану” (12 гульняў, 708 хвілін, 2 галы). Пасля заканчэння арэнднага пагаднення Лачны ў трэці раз адпраўляецца на прагляд у Шатландыю і заключае гадавое пагадненне з клубам першага дывізіёна “Дандзі Юнайтэд”.
У складзе шатландцаў Мілаш правёў усяго 6 матчаў (78 хвілін), у якіх змог вызначыцца адзін раз.
Перыяд | Клуб |
01/2013 – 04/2013 | Sparta Praha B |
01/2012 – 12/2012 | Dundee United |
01/2012 – 01/2012 | Sparta Praha |
07/2011 – 12/2011 | Slovan Bratislava |
01/2010 – 06/2011 | Sparta Praha |
07/2007 – 12/2009 | MFK Ružomberok |
У паслужным спісе нападніка значацца 12 матчаў у розыгрышах Лігі Еўропы: “Спарта” – 4 гульні, “Слован” – 8 гульняў (2 галы ў хатнім матчы супраць аўстрыйскага “Рэд Бул Зальцбург” на групавой стадыі турніру). За моладзевую зборную краіны (U-21) правёў 8 матчаў і забіў 1 гол.
Пакуль што за “Нёман” Мілаш выходзіў тры разы на замену, у трох апошніх матчах. На жаль, форварду вызначыцца не атрымалася, але павагу ад публікі атрымаў…