Тарыфы на электраэнергію павялічацца ў 3 разы

|

Пра гэта 28 красавіка паведаміў новы гендырэктар “Белэнерга” Яўген Воранаў у эфіры праграмы “Контуры”, піша belta.by .

Паводле “Белэнерга”, у 2006 годзе насельніцтва Беларусі аплочвала каля 90% кошту электраэнергіі, каля 64% кошту цеплавой энергіі, а цяпер – каля 31% і 15% адпаведна.


Гендырэктар “Белэнерга” адзначыў, што ў апошнія гады кошты на паліва для беларускай энергасістэмы павялічыліся амаль у 4 разы, а тарыфы на электрычную і цеплавую энергію ў даляравым эквіваленце знізіліся.

 

Паводле Яўгена Воранава,  галіна працуе паспяхова і дынамічна развіваецца, а асобныя недахопы – зрывы тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю абсталявання на Гродзенскай ТЭЦ-2, Бярозаўскай ГРЭС – у бліжэйшы час  выправяць.