Чацвёрты фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! абвяшчае прыём прац

|

AD.NAK! папярэдніх гадоў прадэманстраваў, што беларуская мова паступова робіцца якасным інструментам для праяўлення адметнасці як мясцовых, так і сусветных брэндаў, стварэння новай унікальнай якасці і ўвогуле трэндам у сучаснай камунікацыйнай прасторы.

 

Таму асноўны слоган сёлетняга фестывалю: “ТРЭНД BY AD.NAK — УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ”.

 

Арганізатары мяркуюць заахвоціць найперш маладую плынь адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў сваёй прафесійнай выключнасці менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце.

 

Працы на конкурс прымаюцца да 3 чэрвеня, а фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня.

 

Упершыню ў гісторыі фестывалю ў адукацыйнай праграме 27 чэрвеня возьмуць удзел замежныя спецыялісты з Італіі і Японіі, якія раскажуць пра значнасць і адметнасць нацыянальнага складніка ў рэкламе сваіх краінаў, а таксама разам з прафесійнай супольнасцю Беларусі паспрабуюць разабрацца, якім чынам беларускасць паляпшае жыццё айчыннай рэкламы.

 

Каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусаміНіна Шыдлоўская адзначае:

 

align=”left” alt=”Ніна Шыдлоўская” >

“У гэтым годзе ідзе абнаўленне не толькі ў стылі фестывалю, але і ў кірунку дзейнасці кампаніі “Будзьма беларусамі!” агулам. Мы актыўна прасоўваем думку “Культура паляпшае жыццё”. Рэклама — частка культуры. Таму яна таксама мусіць паляпшаць жыццё, прычым не толькі са спажывецкага гледзішча.

 

Якасныя змены, якія адбыліся цягам мінулага года, паказалі, што беларускамоўная рэклама можа быць найэфектыўнейшым сродкам данясення да аўдыторыі думак стваральнікаў прадуктаў, паслугаў, ідэй. І гэтая тэндэнцыя захаваецца”.


Здымак Аляксандра Ждановіча для budzma.org