Рэканструкцыю трасы Мінск-Гродна прафінансуе банк развіцця Беларусі?
Філіял узначаліў былы старшыня Гродзенскага гарвыканкаму Аляксандр Антоненка.
Фінансаванне рэканструкцыі галоўнай рэгіянальнай дарогі банк можа распачаць ужо сёлета, а ў наступным годзе ўкласці значныя сродкі.
Праз Гродна ідзе больш за палову транзітнага транспарту з Літвы і Польшчы, рух па вузкіх дарогах стварае шмат праблем і небяспеку аварый.
На сканчэнне працы спатрэбіцца 1,5 – 2 гады.
Кіраўніцтва Гродзенскай вобласці разлічвае таксама на фінансаванне Банкам развіцця будаўніцтва ферм (малочна-таварных комплексаў).
На гэта патрабуецца 290 мільярдаў рублёў.
Банк ужо крэдытуе 15% дзяржаўных праграм на Гарадзеншчыне.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.marshrut.by