У Зэльвенскім раёне пад цягніком загінула жанчына

|

Трагедыя здарылася на пераходзе, які абсталяваны турнікетамі, светлавой і гукавой сігналізацыяй.

Каля дзевяці гадзін вечара жыхарка адной з вёсак раёна вярталася дамоў.

Яна не зрэагавала на гукавы сігнал машыніста, а затармазіць цягнік не паспеў.

Жанчына загінула імгненна.

Праверку праводзіць Гродзенскі АУС на транспарце.

 

Сёлета на Гарадзеншчыне гэта першы выпадак  гібелі чалавека пад коламі цягніка.

Летась на чыгунцы загінулі 7 чалавек, яшчэ 6 атрымалі траўмы.

Часцей за ўсё да трагедыі прыводзіла ігнараванне правілаў бяспекі.

 

Паводле http://grodnonews.by