Каля Шчучына з’явіліся дзіўныя малюнкі гіганцкага маштабу
Адміністрацыя сайта паспрабавала знайсці крэатыўных рэалізатараў дадзенага малюнка.
Журналісты цікавіліся ў мясцовых жыхароў, супрацоўнікаў Шчучынскага ДРБУ, Аўтапроваду, Белдзяржстраха, Масласырзавода.
Адміністратар блога: “Я там праязджаю часцяком, там знаходзіцца звычайнае поле сярод лесу. З выгляду здаецца, што там вытаптана трава”.
Аднак пакуль даведацца “адкуль растуць ногі” ў гэтай гісторыі ім не ўдалося. Убачыць незвычайныя кругі на полі можна на Картах Google.