Чатыры выставы сабак прайші ў Гродне (шмат фота)
У рамках мерапрыемства прайшлі рэгіянальная выстава сабак усіх парод (Лепшы кабель і Лепшая сучка), рэспубліканская выстава кампаньёнаў і тояў, рэспубліканская выстава цвергшнауцэраў і рэспубліканская выстава лабрадораў у кожным класе.
Экспертамі выступілі прадстаўнікі Літвы, Узбекістана і Беларусі.
Націсніце на здымак, каб паглядзець у большым памеры
Пасля ўдзелу ў выставах уладальнікі сабак атрымаюць кубкі, медалі, дыпломы і памятныя прызы ад спонсараў.
Ганна Скрэндо, удзельніца рынгавай брыгады:
“На выставах ўсяго тры рынгі, якія разбіты паводле парод і класаў. Спачатку выстаўляюцца бэбі, потым шчанюкі, затым ідуць прамежкавыя класы і дарослыя сабакі. Бэбікі і шчанюкі, як правіла, атрыміваюць вялікую перспектыву, выходзяць на параўнанне, хтосьці пойдзе на Best, дзе спаборнічаюць лепшыя з лепшых”.
Кошт рэгістрацыі для сабак беларускіх удзельнікаў склаў: для шчанюкоў і пажылых сабак – 110 тысяч рублёў, для дарослых сабак – 150 тысяч рублёў. Замежным удзельнікам удзел у выставах абыйшоўся ў 30 еўра.
Здымкі аўтаркі і Яна Лялевіча