Рамонтам аўтамабіляў, культурай і адукацыяй на Гарадзеншчыне кіруюць жанчыны

|

У пачатку 2012/2013 навучальнага года 64,2% студэнцкай моладзі Гарадзеншчыны – дзяўчаты.

Сярод магістрантаў – 65% дзяўчат, у аспірантуры жынчын ужо 70,5%.

 

Найбольшая колькасць жанчын-кіраўнікоў у рэгіёне ў фінансавай сферы – 66,6%, ахове здароўя – 69,3%, галінах гандлю, рамонту аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання – 73,2%, адукацыі – 77,4%, культуры – 83,2%.

 

Удзельная вага занятых у эканоміцы вобласці жанчын без уліку мікраарганізацый, на канец 2012 года складаў 54,3%.

У тым ліку ў сельскай гаспадарцы – 34,9%, прамысловасці – 45,9%, гандлі, рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання – 74,8%, культуры – 77,2%, адукацыі – 84,2%, аховы здароўя – 85,5%.

 

Паводле http://www.belta.by