Новай брамы ў Брыгідках не будзе
“Нічога новага тут не будзе, – паведаміў карэспандэнту “ТС” адказны за аднаўленне кляштару кс. Віктар Велівіс. – Наколькі я памятаю, тут заўсёды былі дзверы і яны тут застануцца”.
Пра агароджу, што закрывае нейкую будоўлю з дзіркай наверсе, ён патлумачыў, што гэта для зручнасці пешаходаў вул. К.Маркса.
“У сцяне была расколіна. У савецкія часы нешта мянялі ў муры, паклалі туды рэйку, цяпер канструкцыя аслабла. Цяпер гэтая сцяна будзе па-новаму маналіціцца, укладацца новая арматура, залівацца ўнізе. Гэта робіцца для ўзмацнення канструкцыі муру”.