Адкрыццё сезону на Аўгустоўскім канале і “Дзень дабрыні” ў парку Жылібера
З 12 гадзін у парку Жылібера пачнуцца майстар-класы па сярэдневечным танцам, арыгамі, малюнках на твары і пазногцях, пляценню касічак, лепцы і г.д.
У дабрачынным канцэрце свае таленты прадэманструюць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, фокуснік, клуб славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”.
Сабраныя ў часе “Дня дабрыні” сродкі пойдуць на дапамогу тым, хто ў патрэбе: на набыццё дзіцячай вопраткі, медыкаментаў, сродкаў рэабілітацыі, прадуктаў харчавання.
Акцыя ладзіцца пры падтрымцы аддзела царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнага служэння Гродзенскай епархіі БПЦ, гарвыканкама і Гродзенскага дабрачыннага таварыства.
У гэты ж дзень летні сезон адкрыецца на Аўгустоўскім канале.
У раёне шлюза “Дамброўка” з гэтай нагоды разгорнецца кірмаш вырабаў народных мастроў, казачнае прадстаўленне “Запаведнік казак”, святочны гандль, канцэрты.
Праграма пачнецца ў 11 гадзін.
Урачыстае адкрыццё свята і канцэрт – 12.15 – 14.15.
У 14.15 – 15.45 – адкрыццё свята казачных персанажаў “Запаведнік казак”, гульні і забавы.
З 16 да 19 гадзін – дыска-шоў.
Здымак http://happydeadmask.tumblr.com