Мілаш Лачны: “Спадзяюся, што гэта будзе не апошні гол ад мяне…”

Мілаш, як табе Гродна?

 

Добры горад, але крыху не сучасны. Хоць людзі тут вельмі добразычлівыя. А я імкнуся заўсёды атрымліваць асалоду ад свайго жыцця ў любым месцы.

 

Адлегласць паміж Гродна і маёй роднай Славакіяй не надта вялікая. Нават культуры падобныя, аднак мне не хапае сацыяльнага жыцця тут. Я цаню магчымасць выпіць кубачак кавы з калегамі па камандзе пасля трэніроўкі ў добрым кафэ пад сонцам, напрыклад. Гэтаксама, я сумую па абедзе на свежым паветры на тэрасе, што вельмі часта сустракаецца ў Славакіі і іншых краінах…

Так Мілаш шукаў Гродна

 

Як праходзіць працэс адаптацыі? Як прынялі ў камандзе?

 

Я адчуваю сябе добра ў “Нёмане”. Кожны з гульцоў добразычлівы і гатовы аказаць дапамогу. Я вельмі ўдзячны за ўсё, што яны робяць, каб я адчуваў сябе як дома.

Мілаш Лачны з сябрам бразiльцам Нікаласам Сеалінам

 

Зусім нядаўна ты ажаніўся. Ужо паспеў засумаваць па жонцы і сябрах?

 

Я і так ужо даўно не бачыў сваіх сяброў і сям’ю. Узнікае шмат пытанняў і перашкодаў для таго каб яны прыехалі сюды… Але я з нецярпеннем чакаю сустрэчы.


Як табе беларускі футбол? Ці моцна ён адрозніваецца ад тых чэмпіянатаў у якіх ты гуляў?

 

Ліга вельмі адрозніваюцца ад тых, дзе я гуляў раней. Канкурэнтаздольнасць вельмі высокая, і ўсе ў “Нёмане” робяць усё магчымае, каб застацца ў верхняй частцы табліцы. У гарадзенскай камандзе ёсць шмат выдатных гульцоў са светлым будучым і патэнцыялам.

Дэбют Мілаша 17.04.2013 у матчы з “БАТЭ”. Славак выйшаў на замену.


Зусім нядаўна, у апошнім матчы “Нёмана”, табе ўдалося вызначыцца голам у вароты “Тарпеда”. Якія пачуцці перапаўнялі цябе?

 

Я ўздыхнуў з палёгкай, пасля таго як забіў за “Нёман”. Гол быў прысвечаны маёй жонцы. Я спадзяюся, што гэта будзе не апошні гол ад мяне.

Святкаванне гола з сябрам Нікаласам Сеалінам

У барацьбе з гульцамі “Тарпеда”, Мілаш атрымаў мікратраўму і быў вымушаны замяніцца. Але гэта не перашкодзіла яму стаць лепшым гульцом у матчы.


Напрыканцы, што пажадаеш гарадзенскім заўзятарам?

 

Фанаты выдатныя, як і ў любым іншым клубе. Уся каманда адчувае сябе на шмат мацней, калі ў яе ёсць такія людзі, здольныя пляскаць у далоні і крычаць на працягу матчу. Мы гэта адчуваем.

 

Дапамога з перакладам Samuel: Valko & Galina Ivanova

Фота fcneman.by (прэс-служба Я. Ванюкевiч), а таксама са старонак у Facebook: Milos Lacny і “THiNK future”