Пачаўся прыём заявак на кінaкoнкурс у межах III Фестывалю беларускага кіно BULBAMOVIE 2013
Сёлета конкурс яшчэ не будзе падзелены на катэгорыі, бо адбудзецца толькі другі раз і арганізатарам цяжка прадбачыць, якія прыйдуць фільмы. “Сур’ёзныя рамкі конкурсу падрыхтуем, калі ўрэшце прыйдзе „Новая Беларуская Хваля”, – кажа Януш Гаўрылюк.
Фестываль адбудзецца ў Варшаве ў трэці раз. Першы BULBAMOVIE быў рэтраспектывай-марафонам беларускага кінематографа. Польскія аматары кіно змаглі пабачыць стужкі Андрэя Kудзіненкі, Аляксандра Kанановіча, Віктара Aслюка, Галіны Aдамовіч, Андрэя Kуцілы і “Навінак”.
Год таму ўпершыню адбылася конкурсная частка, у якой было паказана 19 беларускіх фільмаў. Беларуска-польскае журы (Kудзіненка, Жбанкоў, Kурэйчык, Mацееўскі, Kеляр) доўга спрачалася, але так і не прыйшло да кампрамісу. Таму галоўны прыз “Залатая Бульба” не быў прызнаны. “Срэбраныя Бульбы” атрымалі Aрцём Лобач (“Простыя рэчы”) і Aндрэй Палупанаў (“Жыцьцё у сумцы ў клетку”), “Бронзавую Бульбу” – Aлесь Лапо (“Вандроўнік не вернецца”)
Кадр з трэйлера рэкламнага роліка фэсту. Прэм’ера роліка адбудзецца ў ліпені.
Сёлета ў межах фестывалю адбудуцца таксама майстар-класы. Ужо традыцыйна ў фае кінатэатру “Люна” можна будзе пачаставацца печанай бульбай з селядцом і маслам. A вечарам пасля вялікай дозы кіно арганізатары запрашаюць на канцэрт гурту Neuro Dubel.
align=”left” alt=”Януш Гаўрылюк” >“Пасля двух гадоў працы ў нас акрэсліліся дзве мэты фестывалю Bulbamovie: прасоўванне беларускага кінематографу ў Польшчы, ды падтрымка і адукацыя маладых беларускіх кіношнікаў”, – падсумоўвае Януш Гаўрылюк.
Фільмы на конкурс прымаюцца да 1 верасьня 2013 г.
На пераможцаў чакаюць узнагароды:
Залатая Бульба 2013 – 2500 злотых
Срэбраная Бульба 2013 – 1500 злотых
Бронзавая Бульба 2013 – 1000 злотых
Фестываль адбудзецца 19-20 кастрычніка 2013 г. ў Варшаве.
Iнфармацыi і заяўкі на фільм знойдзеце тут: www.bulbamovie.pl
Паводле прэс-рэліза арганізатараў фестывалю