За 4 месяцы Гарадзеншчына страціла 2100 жыхароў

|

За гэты час у Гродзенскай вобласці нарадзілася амаль 4300 дзяцей і памерлі амаль 5600 чалавек.

Агульны каэфіцыент нараджальнасці ў рэгіёне 12,4 на 1000 жыхароў (агульнабеларускі – 11,9).

Каэфіцыент смяротнасці – 16,1 на 1000 насельніцтва (у сярэднім па краіне – 14,5).


Па дадзеных за травень, на Гарадзеншчыне пражывае 1 мільён 56 тысяч 300 чалавек (меньш, чым у іншых абласцях Беларусі).


За першыя 4 месяцы года колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску: з 1 мільёну 901 тысячы да 1 мільёну 906,9 тысячы чалавек.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.islamnews.ru