3 чэрвеня пачаўся прыём заяў на навучанне дзетак па-беларуску
У мінулым навучальным годзе ў Гродзенскай вобласці агульнымі намаганнямі бацькоў, аддзелаў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў было створана 30 новых беларускіх класаў. Годам раней – 20.
У мінулым годзе ў Ленінскім раёне Гродна ў дзяцячым садку №45 (вул.Сухамбаева, 5) з ініцыятывы бацькоў была створана беларуская рознаўзроставая група. На пачатак ліпеня 2012г там было 9 дзетак, заканчвае навучанне – 12.
Для кансультацыі па пытаннях далучэння да беларускай групы ў садку вы можаце звярнуцца да Наталлі Кісель з бацькоўскага камітэту беларускай групы (МТС – 29 8891853, Velcom – 29 3378574, email: nas_hovea@mail.ru).
Базавымі беларускімі школамі ў Гродне на сёння з’яўляюцца СШ №32 (Ленінскі раён), СШ №34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць вопыт арганізацыі беларускага навучання. Навучальны год у СШ№32 закончылі ўсяго 5 чалавек з беларускай мовай навучання. У СШ №34 у мінулым годзе пачалі вучыцца ў беларускім класе 2 хлопчыкі. Заканчваюць навучанне – 3.
Такім чынам у 2013 г. усяго ў Гродне ў беларускіх класах (1-3 клас) навучаліся 8 чалавек. А 12 чалавек у беларускай групе дзіцячага садка.
Дадатковую іфармацыю пра навучанне у школе №32 Вы можаце атрымаць у прадстаўніка бацькоўскага камітэта Аксаны Астроўскай (тэл.:70-62-89, пасля 18.00).
У большасці раённых цэнтраў Гарадзенскай вобласці сітуацыя з беларускім навучаннем лепшая. Але ёсць раённыя цэнтры, дзе ўвогуле няма беларускіх класаў (глядзі табліцу ніжэй).
У красавіку-траўні адбываліся бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў 2013 г. Некаторыя ўжо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці. Але часу да канца жніўня яшчэ хапае.
Гарадзенская абласная і гарадская рады ТБМ імя Ф.Скарыны ўпэўненыя, што беларускамоўныя дарослыя як ніхто адпавядаюць імператыву сучаснасці, бо ведаюць і рускую і беларускую. Рускамоўныя, як правіла – аднамоўныя, беларускую разумеюць, але нармальна не валодаюць. Яны адсталі ад сучасных еўрапейскіх тэндэнцый, дзе альтэрнатывы шматмоўю не існуе.
Сёння колькасць гадзін на беларускую мову ў рускіх класах скарочана ў два разы, таму некаторым дзецям пасля заканчэння школы ў 2023г. можа быць сорамна і яны будуць шукаць прычыны валодання толькі рускай мовай у сваіх бацьках, якія не аддалі іх у беларускі клас.
Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.
Выдатнае валоданне, як мінімум дзяржаўнымі мовамі – гэта паказчык талерантнасці грамадства, а павага да роднай мовы – гэта павага і да сябе! Далучайцеся, калі ласка! Будзьма Беларусамі!
Гродна
Дзіцячы садок №45
Адрас: вул.Сухамбаева, 5
Заявы прымаюцца ў Ленінскім аддзеле адукацыі па адрасе: вул. Савецкая, 14, каб. 253, тэлефон – 74-07-85.
Раб. тэл.галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-04-02, 72-04-83
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта: МТС – 29 8891853, Velcom – 29 3378574, email: nas_hovea@mail.ru (Кісель Наталля)
СШ №32 (Ленінскі раён)
Тэлефон сакратара школы: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна)
Завуч пачатковай школы: МТС 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іванаўна)
Email: Sh32@mail.grodno.by
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)
СШ №34 (Кастрычніцкі раён)
Тэлефон сакратара школы: 56-73-13
Завуч пачатковай школы: 56-25-46 (Вітко Алена Антонаўна)
Емаіl: Sh34oktroo@mail.grodno.by
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52-05-66
Тэлефоны гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Velcom – 943-58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС – 285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)
Паважаныя бацькі, для падачы заяў у першыя беларускія класы па Гродзенскай вобласці можна арыентавацца па школах, дзе створаны беларускія класы ў папярэднія два гады.
Першыя беларускія класы (афіцыйныя звесткі), адкрытыя ў рускамоўных школах вобласці (інфармацыя за 2011-2012 навучальны год, за 2012-2013 пакуль няма)
№ п/п |
Раён |
Колькасць класаў |
Колькасць вучняў |
Назва населенага пункта, нумар школы, колькасць вучняў |
1 |
Астравецкі |
——- |
|
|
2 |
Ашмянскі |
2 |
25 |
г.Ашмяны, СШ № 2 – 9, СШ № 3 – 16 |
3 |
Бераставіцкі |
——- |
|
|
4 |
Ваўкавыскі |
3 |
26 |
г.Ваўкавыск, гімн. № 1 – 14, СШ № 4 – 7, г.п.Краснасельскі – 5 |
5 |
Воранаўскі |
——- |
|
|
6 |
Гродзенскі |
1 |
6 |
г.Скідзель, СШ № 1 – 6 |
7 |
Дзятлаўскі |
——- |
|
|
8 |
Зельвенскі |
1 |
14 |
г.п.Зельва, СШ №2 – 14 |
9 |
Іўеўскі |
1 |
10 |
г.п.Іўе, СШ – 10 |
10 |
Карэліцкі |
1 |
8 |
г.п.Мір, СШ – 8 |
11 |
Лідскі |
2 |
7 |
г.Ліда, СШ №12 – 3, СШ №15 – 4 |
12 |
Мастоўскі |
——– |
|
|
13 |
Навагрудскі |
2 |
7 |
г.Навагрудак, СШ №4 – 3, СШ №5 – 4 |
14 |
Свіслацкі |
2 |
11 |
г.п.Свіслач, СШ №2 – 6, г.п.Поразава, СШ – 5 |
15 |
Слонімскі |
2 |
41 |
г.Слонім, СШ №5 (?) – 18, СШ №8 – 23 |
16 |
1 |
11 |
г.Смаргонь, СШ № 1 – 11 |
|
17 |
Шчучынскі |
——– |
|
|
|
Гродна |
(2) |
|
|
18 |
Кастрычніцкі |
1 |
2 |
СШ №34 – 2 |
19 |
Ленінскі |
1 |
1 |
СШ №32 – 1 |
|
УСЯГО: |
20 |
169 |
|
Дадатковую інфармацыю (нумары тэлефонаў) па беларускіх школах вобласці можна знайсці праз інтэрнэт-сайты школ і праз раённыя аддзелы адукацыі.
Ілюстрацыя gorad.by