“Нёман” адправіўся на міжнародны футбольны турнір “Neringa City Cup 2013”

|

Акрамя гарадзенскага “Нёмана” ў турніры прымуць удзел яшчэ тры каманды:

 

“Балтыка” – расійскі футбольны клуб з Калінінграда. Заснаваны ў 1954 годзе. У цяперашні час выступае ў Футбольнай Нацыянальнай Лізе Расii. Па выніках сезона ў ФНЛ “Балтыка” заняла 5-ае месца.

 

 

“Спартак” – латвійскі футбольны клуб з Юрмалы. Выступае ў Латвійскай Вышэйшай Лізе. У цяперашні час футбалісты “Спартака” завяршылі першы круг чэмпіянату і займаюць 6-ае месца ў турнірнай табліцы. Каманду трэніруе вядомы беларускі трэнер Алег Кубараў.

 

align=”left” alt=”жальгирис” >“Жальгірыс” – літоўскі футбольны клуб з Вільні. Заснаваны ў 1947 годзе. Самы вядомы літоўскі клуб. У цяперашні час лідзіруе ў чэмпіянаце Літвы.

 

Паўфінальныя гульні пачнуцца ўжо заўтра: у 16.00 у першым матчы сустрэнуцца “Спартак” і “Балтыка”, а ў 19.00 – “Нёман” і “Жальгірыс”. Матч за трэцяе месца і фінал запланаваныя на суботу 8 чэрвеня. Пачатак у 13.00 і 16.00 адпаведна.

 

Выязны склад нашай каманды: М.Рапалiс, Сапега, Д.Алiсейка, П.Рыбак, М.Яблан, М.Вiтус, В.Наско, I.Садаўнiчы, Д.Раўнейка, С.Левiцкi, Е.Савастьянаў, А.Легчылiн, I.Дзенiсевiч, В.Гаспадар, В.Казко, П.Цэслюкевiч, Т.Калiжанаў, А.Лясюк, П.Забелiн, М.Лачны.

 

Дарыус Ясайціс, мэр Нерынгі:

 

“Да гэтага турніру горад пачаў рыхтаваццацца яшчэ ў мінулым годзе. Работнікі Муніцыпальнага стадыёна, курортных аб’ектаў, а таксама ўсе члены супольнасці прыклалі свае намаганні ў падрыхтоўцы спаборніцтваў. Для нашага горада гэты турнір з’яўляецца самай вядомай спартыўнай падзеяй летняга сезону, і мы спадзяемся, што пасля наведвання матчаў у гледачоў застануцца толькі самыя станоўчыя эмоцыі.

 

Мы хочам паказаць усім гасцям, што Нерынга з’яўляецца выдатным месцам не толькі для палітычных мерапрыемстваў, але таксама культурных і спартыўных. Мы ганарымся тым, што ўнеслі свой уклад у арганізацыю гэтага турніру”.

 

Гэтаксама варта нагадаць, што нашыя футбалісты, якія не паехалі на турнір, гуляюць у зборных.

 

Паводле fcneman.by