Развітанне з Аляксандрам Патупам
Аляксандр Патупа — аўтар больш як 300 артыкулаў у газетах і часопісах. Ён быў сябрам БАЖ і Міжнароднага ПЭН-Клуба, старшынём Назіральнага камітэта Беларускай праваабарончай канвенцыі, прэзідэнтам, а потым ганаровым старшынём Беларускага саюза прадпрымальнікаў, сябрам Рады Беларускай асацыяцыі Фабрык Думкі, сябрам Рады Беларускай Еўраатлантычнай Асацыяцыі, сябрам Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, Міжднароднай акадэміі лідэраў бізнесу і адміністрацыі, Нью-Ёркскай акадэміі навук, Міжднароднага інстытута сацыялогіі, Міжнароднага таварыства «Мір будучыні», Амерыканскай асацыяцыі садзеяння развіццю навукі, Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША.
ТС