Гарадзенскія прадпрымальнікі атрымаюць крэдыты на рэалізацыю ідэй

|

Днямі Гродна наведаюць прадстаўнікі Беларускага фонда фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва, банкаўскіх структур, лізінгавай кампаніі і каардынатары міжнародных праектаў.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця гатовы прадставіць гранты на так званыя кансультацыйныя праекты – распрацоўку праграмнага забеспячэння, інтэрнэт-сайтаў.

Паводле Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва, больш шанцаў атрымаць грошы будзе ў аўтараў бізнес-планаў па аказанні паслуг, адкрыцці кропак грамадскага харчавання і вытворчых фірм.

 

Паводле http://vgr.by

Здымак http://www.belta.by