Гарадзенцы на ўласным участку адкапалі бронетранспарцёр
Пра знаходку гарадзенцы паведамілі ў міліцыю.
На месца выехалі вайскоўцы.
Паводле ваенкама Гродзенскага абласнога ваенкамату Аляксандра Мантура, пад зямлёй знойдзены корпус бронетранспарцёра, верагодна БТР-60.
Машына, хутчэй за ўсё “пахаваная” з савецкіх часоў.
Паводле мясцовых жыхароў, непадалёк знаходіўся палігон, дзе тэхніка магла выкарыстоўвацца як вучэбны макет.
Калі ўладальнікі ўчастка звернуцца з заявай у гарвыканкам, раскапаць і ўтылізаваць шматтонную знаходку ім дапаможа вайсковая частка.
Паводле http://belta.by