Лагістычныя цэнтры ў Брузгах і Баброўніках вызваляць Гродна ад фур

|

Новыя цэнтры дазволяць рабіць на мяжы поўнае мытнае афармленне, пакуль што грузавікі дзеля гэтава з мяжы кіруюцца ў Гродна на “Гродна-ГАП-2” і “Гродна-Пульс”.

Транспартна-лагістычныя цэнтры аналагаў якім у Беларусі няма,  дазволяць зменьшыць чэргі на памежных пераходах і адначасова павялічыць колькасць афармлення грузаў.

 

Паводле старшыні камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Міраслава Сарасека, у межах інвестпраектаў пабудуюць гатэлі, цэнтры для аказання банкаўскіх, складскіх, экспедытарскіх паслуг, афармлення страховак.

Сэрвісныя зоны плануецца адкрыць да канца наступнага года.

 

Яшчэ адзін транспартна-лагістычны цэнтр, на Ашмянскім памежным пераходзе “Каменны Лог”, праектуе “Белтаможсервіс”.

 

Паводле http://vgr.by

Здымак http://ais.by