Парламент хоча ўзмацніць меры ўздзеяння на п’яных кіроўцаў

|

Канфіксацыя не будзе датычыцца тых выпадкаў, калі затрыманыя асобы завалодалі аўтамабілем супраць волі гаспадара.

 

Згодна з законапраектам прапануецца павялічыць штрафы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення ад 50 да 100 базавых велічынь. Сёння максімальны штраф за дадзенае правапарушэнне складае 15-35 базавых велічынь.

 

У выпадку ўчынення ДТЗ у нецвярозым стане, дзе загінулі 2 і больш чалавек,  праект прадугледжвае павелічэнне тэрміна пазбаўлення волі ад 4 да 10 гадоў.

 

Законапраект можа быць прыняты на бягучай або ўжо на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

 

Паводле БелТА

Здымак utrospb.ru