Міця Чака: “Пляжны футбол у Беларусі набірае абароты”

|

Міця, ты ж пачынаў у вялікім футболе, што не склалася, чаму ты перайшоў на пляжны?

 

Калі пачалі прыцягваць да каманды майстроў, выявіліся праблемы са здароўем. Лекары параілі заканчваць з вялікім спортам. Я працягваў гуляць у футбол, але не рэгулярна. Адзін з дзіцячых трэнераў Васіль Аляксандравіч Савіч прапанаваў пагуляць у пляжны футбол, з гэтага ўсё і пачалося.

align=”middle” alt=”Митя Чака, плажный футбол, Неман, Міця Чака, пляжны футбол, Нёман” >

2009 год, “Ягелонія” – “Нёман”. Міця ўсё яшчэ ў вялікім футболе…


Цяжка было пераходзіць з вялікага футбола на пляжны?

 

Не тое каб цяжка, проста від спорту незвычайны. Правілы таксама нязвыклыя. Але чым больш трэніраваўся, тым хутчэй прывыкаў.


Як даўно ты гуляеш у пляжны футбол?

 

Каманда выступае ўжо амаль тры гады. Я пачаў паволі далучацца з мінулага году.


І як поспехі?

 

Ну як табе сказаць? Поспехаў няшмат. Чэмпіянату як такога няма. Ёсць чатыры Гран-пры, якія праводзяць за два гульнявых дні, і пасля гэтага ёсць зводная табліца. У мінулым годзе мы занялі пятае месца.


Гэта больш аматарскі або прафесійны спорт?

 

У Еўропе, як я бачу, гэта прафесійны спорт, у нас жа ён з’явіўся адносна нядаўна, адпаведна і арганізацыя паўпрафесійная. Але ёсць выключэнне – каманда “БАТЭ”, у іх усё прафесійна і арганізавана. Яны чэмпіёны і ездзяць на міжнародныя турніры.


Мабыць у “БАТЭ“ добры спонсар. А вас хто спансіруе?

 

Барысаўскі “БАТЭ”, чэмпіёны Беларусі па пляжным футболе

 

У іх той самы спонсар, што і ў асноўнай футбольнай каманды. Капскі зацікаўлены ў развіцці, прыходзіць на гульні, надае належную ўвагу камандзе. А мы мінулы год гулялі, як аб’яднаная каманда “Нёмана” і ГрДУ.


Як і дзе праходзяць трэніроўкі?

 

Трэніроўкі праходзяць на пляжы каля лодкавай станцыі. Першы час там наогул умоў не было, у гэтым годзе лепей, бо прывезлі пясок, паставілі браму, зрабілі нармальную пляцоўку.

2011 год, дэбют каманды ў чэмпіянаце


Акрамя цябе ў камандзе ёсць яшчэ выхадцы з прафесійнага спорту?

 

Ёсць пару хлопцаў, якія ў свой час займаліся футболам. А так, усе граюць з веданнем справы.

2012 год


Напэўна, на пляжным футболе ў нас цяжка зарабіць. Якая ў цябе асноўная праца?

 

Аб заробках у пляжным футболе наогул гаворкі не вядзецца. Я толькі скончыў універсітэт па спецыяльнасці – трэнерская праца. Хацелася б паспрабаваць сябе ў якасці трэнера.


У вялікім або пляжным футболе?

 

Мне вялікі футбол бліжэй.


У нас у краіне акурат не хапае спецыялістаў, можа праз нейкі час ты станеш выдатным трэнерам. А якія бліжэйшыя планы?

 

Уладкавацца на працу і паволі развівацца.


Наш сайт чытаеш?

 

Часам зазіраю…


І апошняе: ці ёсць будучыня ў пляжнага футбола ў Беларусі?

 

Калі будуць укладаць грошы і займацца папулярызацыяй, то думаю, што будучыня ёсць.