З калоніі №11 у Ваўкавыску збеглі злачынцы

|

У вышук абвешчаны:

 

Юрый Багачоў, 1978 года нараджэння, раней неаднаразова судзімы, асуджаны па ч.2 арт.205 КК РБ (крадзеж, учынены паўторна, групай асоб альбо з пранікненнем у жыллё) да пакарання ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

 

Аляксандр Купрыновіч, 1980 года нараджэння, асуджаны па ч.2 арт.206 КК РБ (рабаванне, здзейсненае паўторна, групай асоб або з пранікненнем у жыллё) да пакарання ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

Раней да крымінальнай адказнасці прыцягваўся 6 разоў.


Іван Арбачаўскас, 1988 г.н., раней неаднаразова судзімы,асуджаны па ч.2 арт.205 КК (крадзеж, учынены паўторна, групай асоб або з пранікненнем у жыллё) і ч.2 ст.212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі) да пакарання ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

 

Ваўкавыскі РАУС просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месца знаходжання збеглых глачынцаў, паведаміць па тэлефонах у г.Ваўкавыску: +375 (1512) 2-50-38, +375 (1512) 75-1-06 альбо ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі па тэлефоне 102. Ананімнасць гарантуецца.


Фота і прыкметы злачынцаў


Паводле http://rovd.volkovysk.by