У гродзенскага валютчыка знайшлося 10 памагатых
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі валютчыка, які меў пры сабе 172 мільёна беларускіх рублёў, піша sb.by.
Гэтыя грошы ён планаваў абмяняць на 20 тысяч даляраў.
Сустрэча была прызначана на аўтазапраўцы на ўскрайку Гродна.
У момант перадачы грошай у аўтамабілі з’явіліся супрацоўнікі міліцыі.
Падрабязнасці расследвання паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шэршэневіч.
Высветлілася, што яшчэ 6 гадоў таму падазраваны, грамадзянін Расіі, які доўгі час жыве ў Гродне, быў пакараны за незаконны гандаль валютай, але на гэтым не спыніўся.
Ужо вядомыя каля 10 яго памагатых. Яны даюць пісьмовыя сведчанні па справе.
Супраць 45-гадовага падазраванага распачатая крымінальная справа.
Здымак: bezkor.ru