На ўзлётнай паласе аэрапорта ў Абухаве пройдуць драгрэйсінг-гонкі

|

У спрынтарскім заездзе на чвэрць мілі (402 метра) возьмуць удзел больш за 20 спартоўцаў, піша vgr.by .

Спаборніцтвы пройдуць у межах Чэмпіяната Беларусі па драгрэйсінгуі Усходнееўрапейскай серыі па драгрэйсінгу.

Акрамя драгстэраў, на трасу выедуць удзельнікі MoscowUnlim 500+. У якасці паказальных заездаў каманда Racing.by зладзіць майстар-клас.

Пачатак мерапрыемства а 12-ай гадзіне.

На выпадак дрэннага надвор’я прызначаная рэзервная дата – 23 чэрвеня.

 

Кошты на білеты:

Стандарт – 85 тысяч рублёў, у дзень заезду – 100 тысяч.

Прэміюм (з доступам у тэхнічны парк і больш камфортным размяшчэннем) – 125 тысяч (першыя 100 білетаў) і 150 тысяч.


align=”” alt=”Image 31573″ >