Удалая замена Саладоўнікава: “Нёман” выйшаў на пятае месца ў турнірнай табліцы!
Апошні раз бабруйчане абгульвалі “Нёман” у чэмпіянаце ажно ў 1999 годзе. Тады яшчэ “Нёман-Белкард” на выездзе прайграў з разгромным лікам 5:1. І вось ужо 14 гадоў як “Белшына” ўсё ніяк не можа абгуляць сваіх нязручных супернікаў з Гродна.
У першым крузе каманды ўжо сустракаліся. Матч праходзіў у Мінску на штучным газоне. Тады сустрэча скончылася з лікам 2:2. Хоць гарадзенцы вялі ў матчы з лікам 2:0, але выпусцілі перавагу.
Гэтым разам матч праходзіў у Гродне. Хаць пачаткова гульня была роўная, першымі лік адкрылі госці. Гардзяйчук, абыграўшы Садаўнічага, прабіў здалёк у дзявятку варот Чэрніка. Пры ліку 0:1, каманды адправіліся ў распранальню.
Пасля перапынку гульня памяняла характар і гарадзенцы проста прыціснулі гасцей, ствараючы шэраг перспектыўных нападаў. Актыўны былі Савіцкі і Лачны (на першым фота), гэтая звязка і прывяла да голу ў вароты гасцей.
Для ўзмацнення атакі Саладоўнікаў выпусціў Сеаліна, а пасля яшчэ і Яблана. Менавіта вырашальная замена галоўнага трэнера “Нёмана” адыграла галоўную ролю ў матчы. Два легіянеры Лачны і Яблан разыгралі атаку, якая прывяла да ўзяцця варот. Гол атрымаўся на любату, гледачы апладзіравалі стоячы.
align=”middle” alt=”ФК Нёман, Белшына, Сямён Шапіра” >
Старшыня аблвыканкаму Сямён Шапіра глядзіць матч
Пасля матчу Сяргей Саладоўнікаў:
“Вельмі важная перамога з пункту гледжання стратэгіі і псіхалогіі. Пасля матчу ў Мазыры хацелі рэабілітавацца перад заўзятарамі. Як і ў Мазыры, сёння былі два розных таймы. Было вялікае жаданне, хоць і не ўсе заўсёды ўсё атрымлівалася. І вельмі радасна, што нам удалося пераламаць ход матчу.
Лічу, што такія гульні, як сённяшняя, павінны загартаваць каманду. У перапынку я сказаў гульцам, што такія сустрэчы выйграюцца за кошт характару. Не за кошт тактыкі, тэхнікі і стратэгіі, а менавіта за кошт характару. Таму перамозе рады”.
Турнірная табліца пасля 13 тураў, “Нёман” падняўся на пятае месца.
Месца |
Каманда |
Гульні |
Ачкі |
1. |
“Шахцёр”, Салігорск |
13 |
32 |
2. |
БАТЭ, Барысаў |
13 |
26 |
3. |
“Гомель” |
13 |
21 |
4. |
“Дынама-Мінск” |
13 |
20 |
5. |
“Нёман” |
13 |
19 |
6. |
“Белшына”, Бабруйск |
13 |
19 |
7. |
“Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна |
13 |
18 |
8. |
“Дынама-Брэст” |
13 |
14 |
9. |
“Мінск” |
13 |
13 |
10. |
“Днепр”, Магілёў |
13 |
13 |
11. |
“Нафтан”, Наваполацк |
13 |
9 |
12. |
“Славія”, Мазыр |
13 |
7 |
Наступны матч гарадзенцы правядуць у гасцях у горадзе на Бугам. Там камадна з Гродна будзе сустракацца з брэсцкім “Дынама”. Матч адбудзецца ў нядзелю 23 чэрвеня ў 19.00.
Да наступнага матчу чакайце на “Тваім стылі” інтэрв’ю з адным з футбалістаў “Нёмана”.
Фота Мілаша Лачнага – Яраслаў Ванюкевіч, football.by