У Гродне вызначылі лепшых пажарных Беларусі

| Без катэгорыі

Сто дваццаць ратавальнікаў з усёй краіны спаборнічалі за права быць лепшымі ў пераадоленні стометровай паласы з перашкодамі, у эстафеце, узняцці па штурмавой лесвіцы ў акно чацвёртага паверха вучэбнай вежы і баявым разгортванні рукавоў.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел дзевяць каманд – з абласцей, горада Мінска і навучальных устаноў МНС. У складзе кожнай каманды па 10 удзельнікаў.

У чэмпіянаце ўдзельнічалі не толькі пажарныя-выратавальнікі дзеючых брыгад, але і супрацоўнікі МНС, якія займаюцца арганізацыйна-аналітычнай дзейнасцю. Можна ўбачыць, што пажарныя не толькі ратуюць людзей, але і імкнуцца да высокіх спартыўных вынікаў.

Па выніках турніру ў спартсменаў з’явіцца магчымасць патрапіць у нацыянальную зборную і заваяваць алімп на міжнародных спаборніцтвах.

Спаборніцтвы праходзілі на вучэбна-трэніровачнай вежы ў ПАВЧ-3 і стадыёне факультэта фізічнай культуры ГрДУ ім. Янкі Купалы.

 

 



 

Фота аўтаркі