Мінімальныя кошты на гарэлку з ліпеня павялічацца на 25%
Мінімальны кошт, па якім прадпрыемствы змогуць прадаваць алкагольную прадукцыю (мацнейшую за 28%) гандлёвым сеткам, павялічыцца з 21.500 да 27.000 рублёў за паўлітра, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-сакратара Белдзяржхарчпраму.
Павелічэнне коштаў на алкаголь тлумачыцца павелічэннем акцызаў і ўраўніваннем мытаў у краінах Мытнага саюза.
Апошні раз мінімальныя адпускныя кошты на гарэлку павялічваліся ў кастрычніку 2012 года.