Дзеля такіх хвілін варта жыць: 20 гадоў таму «Нёман» узяў Кубак Беларусі

|

Такога футбольнага свята даўно не ведаў сталічны стадыён.

 

Яшчэ за дзве гадзіны да матчу на подступах да дынамаўскай арэны размясціліся сотні гарадзенскіх заўзятараў. Паўсюль чулася “Нёман – гэта сіла! Нёман – гэта клас!”, а калі на перон вакзала са спеццягніка Гродна-Мінск ступіў яшчэ паўтысячны атрад прыхільнікаў гарадзенскай каманды, то стала ясна: “Нёману” падтрымка забяспечана.

 

Гэты фінал можна параўнаць з тым, калі ў 2011 годзе “Нёман” у фінале Кубка сустракаўся з “Гомелем”. На жаль, тады нашыя прайгралі.

 

Нагадаем, як каманда ішла да гэтага Кубка.

 

1/16 фіналу – 7 кастрычніка (1992)
Сельмаш (Магілёў) 0:2 Хімік (Гродна)

 

1/8 фіналу – 14 кастрычніка (1992)
Будаўнік (Старыя дарогі) 2:3 (д.ч.) Хімік (Гродна)

 

1/4 фіналу – Першыя матчы – 21 кастрычніка (1992)
                      Матчы ў адказ – 5 лістапада (1992)
Хімік (Гродна) 3:2 Днепр (Магілёў) 0:1,3:1.

 

1/2 фіналу – Першыя матчы – 24 красавіка 1993
                      Матчы ў адказ – 2 мая 1993 года
Дынама (Мінск) 4:4 Нёман (Гродна) 2:3, 2:1.

 

Фінал – 22 чэрвеня 1993
Нёман (Гродна) 2:1 Ведрыч (Речыца)

 

 

Аўторак 22 чэрвеня 1993 года. Мінск, Стадыён Дынама.

 

11 000 гледачоў (умяшчальнасць – 50 050). Пачатак матчу – 18.00.

+16 ° C, пераменная воблачнасць, натуральнае асвятленне.

Квіток – 150 рублёў.

 

Галоўны суддзя – Вадзім Жук (мк, Мінск), суддзі на лініі – Віктар Мацюш (ЛФ, Мінск) і Георгій Гоман (ВНК, Жодзіна). Інспектар матчу – Аляксандр Гарбылёў (ЗТР РБ, Мінск).

 

НЁМАН: 1.Свiркоў Ю. – 5.Мiрошкiн С. – 2.Мардас Г., 3.Сысоеў О., 4.Гурэнка С. – 6.Юйко В., 7.Траско Д., 9.Белезяка М. ( 12.Жылюк А., 80) – 10.Кароза С., 8.Мазурчык Ю. (14.Батюта П., 74), (к) 11.Саладоўнiкаў С. Запасныя: 16.Рыбак А. – 13.Кукалевiч З ., 15.Петрашевiч І., 17.Данiлевiч Ю., 18.Багуцкi С. Галоўны трэнер – Станіслаў Уласевіч.

 

Галы: 1:0 – О.Сысоеў (18, пас – Ю.Мазурчык), 2:0 – Ю.Мазурчык (28, пас – С.Кароза), 2:1 – А.Агееў (84-г, пас – В.Лашчакоў).
Папярэджанні: В.Лащакоў (66, удар суперніка па нагах у барацьбе за мяч).
Выдаленне: не.

Цяперашні трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў

 

Пасляматчавыя каментары газеце “Прессбол”.


Станіслаў Уласевіч (галоўны трэнер “Нёмана”):

 

Самае цяжкае для нас пачалося ў другім тайме.


Перавага, якую мелі мы да перапынку, супакоіла хлопцаў. Яны падсвядома пераключыліся на дзеянні ад абароны, хоць такой устаноўкі ім ніхто не даваў. На шчасце, прапусцілі мяч, калі гуляць заставалася ўжо зусім мала.


Што тычыцца першага тайма, то каманда правяла яго бездакорна, цалкам выканаўшы тактычны план. Задача была – трымаць мяч, хутка адкрывацца для атрымання перадач і ў выпадку страт “накрываць” суперніка на яго палове поля…


Вы прабачце, спяшаюся да хлопцаў у распранальню. Дзеля такіх хвілін варта жыць!


У 1993 годзе, атрымаўшы статус уладальніка Кубка Беларусі, “Нёман” атрымаў і магчымасць прыняць удзел у Кубку кубкаў.

 

Прайграўшы ў першай сустрэчы швейцарскаму “Лугано” з лікам 5:0, гарадзенцы практычна страцілі магчымасць далейшай барацьбы. Аднак, матч у адказ яны згулялі больш паспяхова, перамогшы з лікам 2:1.

 

Нягледзячы на перамогу, па суме дзвюх сустрэч яны саступілі.

 

Швейцарская каманда выйшла ў наступным раўндзе на мадрыдскі “Рэал”.

 

Па выніках лёсавання гэтага года, нам трапіўся рэчыцкі “Ведрыч-97”, з якім мы правядзем матч на выездзе 27 або 28 ліпеня.

 

20 гадоў таму ў фінале Кубка Беларусі 1992/93 года наш клуб перайграў рэчыцкі і заваяваў адзіны ў сваёй гісторыі суверэнны трафей. Тады “Нёман” на “Ведрычы” сканчаў выступ у розыгрышы, цяпер жа з яго пачынае. Можа, гэта знак?


  

Здымкі Grodno Ultras, fcneman.by