Мільян Яблан: мы хацелі рэабілітавацца
Мільян, віншуем цябе з перамогай, і, вядома ж, з вырашальным забітым голам! Раскажы, якія пачуцці пераважалі пасля таго, як ты забіў?
Дзякуй. Вядома, гэта добрае пачуццё, калі ты забіваеш гол і каманда пры гэтым перамагае, асабліва ў такой важнай гульні для нас. Мы хацелі рэабілітавацца пасля паразы ў Мазыры. Яшчэ я вельмі рады таму, што мне хапіла ўсяго дзвюх хвілін для гола. Рады таму, што дапамог камандзе атрымаць перамогу.
Праз некалькі секундаў Мілан Яблан заб’е пераможны гол у браму “Белшыны”
Ці былі крыўды на трэнера з-за таго, што ты застаўся ў запасе?
Вядома, не. Я прафесіянал і заўсёды якасна выконваю свае абавязальніцтвы. Калі трэнер палічыў, што я ў гэты момант не ўваходжу ў асноўны склад, то я буду сядзець на замене і чакаць свайго шанцу, як гэта было ў матчы з “Белшынай”.
Пасля замены ты заняў месца ў паўабароне. Ці часта даводзіцца табе там гуляць?
Трэнер спытаў мяне яшчэ ў матчы з “Дынама-Мінск”, калі мы выйгралі 0-2, ці магу я згуляць на гэтай пазіцыі. Я, вядома ж, пагадзіўся. Не баюся, каб мяне ставілі на гэтую пазіцыю. Як бачыш, трэнер не пралічыўся.
Значыць, у будучыні мы можам цябе бачыць усё часцей і часцей у паўабароне?
Гэта будзе вырашаць трэнер. Але я ведаю, што дзе б мяне не паставілі, я зраблю ўсё магчымае, каб згуляць на належным узроўні, ці то будзе абарона ці цэнтр поля.
Што нам варта чакаць ад каманды ў цэлым у наступных матчах?
Я думаю, што добры вынік прыйшоў якраз у час. Гэта дадасць нам упэўненасці ў наступных матчах. У нас сапраўды выдатная атмасфера ў распранальні, і я думаю, што настаў час, каб звязаць два добрых фактары і вярнуцца ў верхнюю частку табліцы. У кожным матчы будзем біцца да канца.
Вы самі ведаеце, што ў другім крузе ўсе будуць змагацца толькі за верхнюю частку табліцы. Мы не павінны паўтараць тых памылак, якія дапусцілі са “Славіяй”!
Як ты думаеш, як можна прыцягнуць людзей на футбол?
Калі будзем працягваць так гуляць, то людзі пойдуць на футбол. Нашае жаданне перамагчы будзе прыцягваць людзей на стадыён. Нам у сваю чаргу лягчэй і лепш гуляць перад вялікай колькасцю людзей, якія прыйдуць падтрымаць нас.